«Праваахоўныя і іншыя дзяржаўныя органы дазволілі нашай краіне не зваліцца ў прорву чарговай каляровай рэвалюцыі, як бы таго ні хацелі замежныя спонсары пратэстаў», — цытуе словы Лукашэнкі БелТА.

Ён адзначыў, што за апошнія гады ў краіне шмат зроблена ў кірунку лібералізацыі прававых нормаў. «Аднак мінулыя падзеі востра ставяць пытанне: ці не занадта мы захапіліся? Заканадаўства павінна не толькі аператыўна рэагаваць на любыя парушэнні, але і прадухіляць магчымыя пагрозы. І гэта самае галоўнае», — сказаў Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што па прапановах грамадзян шэраг неабходных для гэтага нормаў ужо ўключаны дэпутатамі ў новыя кодэксы аб адміністрацыйнай адказнасці, а таксама ў папраўкі да крымінальнага заканадаўства. «Ці дастаткова гэтага ці трэба нешта яшчэ, напрыклад у сферы барацьбы з экстрэмізмам, тэрарызмам?

Можа быць, варта таксама вярнуцца да заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і іншых актаў, якія тычацца грамадскай бяспекі?

Паглядзець, як за мяжой, у тых жа Францыі, Германіі ды і ў суседняй Расіі? — пацікавіўся Лукашэнка. — Адказы на гэтыя пытанні павінны быць у органаў, якія знаходзяцца сёння на перадавой процідзеяння спробам дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне».

Як адзначыў Лукашэнка, каардынуе адпаведную працу Дзяржсакратарыят Рады бяспекі, актыўна ажыццяўляе нагляд за выкананнем заканадаўства Генеральная пракуратура, Вярхоўны суд забяспечвае судовы разгляд матэрыялаў, падрыхтаваных праваахоўнымі і іншымі ўпаўнаважанымі органамі.

«Таму хачу пачуць ад прысутных тут кіраўнікоў максімальна ўзважаныя прапановы па тэматыцы нарады. Трэба не захапляцца прыватнасцямі і ведамаснымі інтарэсамі, а падумаць аб глабальным, перш за ўсё, аб наступствах для бяспекі краіны. Нам важна вызначыцца, чаго рэальна не хапае ў заканадаўстве для надзейнага выяўлення і спынення любых дзеянняў, накіраваных супраць дзяржавы», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0