На сайце аднаго з адвакацкіх бюро з'явілася старонка Аляксея Кісляка — цяпер ён памочнік адваката. 

Да нядаўняга часу Кісляк працаваў суддзёй у Ленінскім раёне Мінска.

Чытайце таксама: Пяць суддзяў сышлі ў адстаўку па ўласным жаданні

Сам Кісляк адмовіўся ад любых каментароў, але па юрыдычных колах ходзіць такая гісторыя: маўляў, ён адмовіўся ехаць на Акрэсціна ў гарачыя дні жніўня і судзіць там людзей па палітычных пратаколах. Больш да яго з такімі просьбамі не звярталіся, але і магчымасці працаваць у сістэме ўжо не было, бо начальства не задаволенае такой пазіцыяй.

Да жнівеньскіх падзей Кісляк, як і іншыя суддзі, перыядычна разглядаў палітычныя справы па 23.34 КаАП. За перадвыбарчыя і антыінтэграцыйныя пікеты ён прысуджваў штрафы Эдуарду Пальчысу, Уладзіміру Арлову, Мікалаю Статкевічу і іншым, на агульную суму каля 14 тысяч рублёў. Але суткі не даваў.

Пераход суддзяў у адвакатуру — даволі пашыраная практыка. Але з 2020 года існуюць пэўныя праблемы з трапленнем на адвакацкую стажыроўку і з атрыманнем адвакацкай ліцэнзіі, якую выдае спецыяльная камісія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0