У рапарце міліцыі адзначана, што ў закрытым тэлеграм-чаце «БСДП. Гомель» быў знойдзены здымак ля навагодняй ялінкі каля ДК «Фэстывальны». Там нейкія людзі стаялі з партыйным сьцягам БСДП, прычым ні ў кога не было відаць твараў. З рапарту стала вядома, што ў закрытым чаце людзі дамаўляліся пра тое, каб сустрэцца ля навагодняй ялінкі. Судзьдзя зачытаў перапіску, удзельнікі якой былі пад нікамі.

Адвакат заўважыў, што яго падабаронная ў перапісцы нікога нікуды ня клікала і ні да чога не заклікала. Ён зьвярнуў увагу, што ў закрытым чаце ўдзельнічалі толькі сябры партыі, якія ня мелі мэтаў дэманстраваць публічна свае погляды ці здымкі.

«Пра публічнасьць тут няма гаворкі. Ніхто ня мог бачыць здымкі, апроч удзельнікаў чату, які быў, па сутнасьці, «гуртком па інтарэсах». Прашу справу спыніць, бо тут няма складу правапарушэньня», — сказаў абаронца.

Алу Караленку затрымалі ў пятніцу. У яе бацькоў, якім больш за 80 гадоў, прайшоў вобшук, афіцыйна гэта называлася «агляд памяшканьня».

Як доказ віны пэнсіянэркі на судзе зачыталі паказаньні жыхароў Гомля, у якіх раней міліцыя забрала на вобшуку тэлефоны і тэхніку і такім чынам «пранікла» ў закрыты тэлеграм-чат.

Пэнсіянэрка адмовілася даваць паказаньні.

У студзені Ала Караленка ўжо адбывала арышт тэрмінам 7 сутак за ўдзел у карагодзе ў лесе вакол ялінкі.

Таксама суд Савецкага раёну пакараў арыштам на 15 сутак жыхара Гомля Ігара Краўчанку. Суд прайшоў у «таемным» рэжыме. Да абеду ў канцылярыі суду казалі, што справа не прызначаная, а пасьля абеду блізкім паведамілі, што Ігар Краўчанка атрымаў 15 сутак паводле артыкула 23.34 КаАП. За што менавіта ён арыштаваны — у судзе не сказалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?