Фільм Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага пра «палац Пуціна» ў Геленджыку набраў больш за 70 млн праглядаў на YouTube. Яго выпусцілі чатыры дні таму, пасля затрымання палітыка па прылёце ў Расію. 

На момант публікацыі матэрыялу ў відэа расследавання было больш за 71 мільён праглядаў. У фільме ФБК распавядаецца пра рэзідэнцыю ля Чорнага мора, якая можа належаць Пуціну. Як сцвярджае фонд, будаўніцтва палаца абышлося ў амаль у $1,35 мільярда, як мяркуецца, гэтыя грошы далі набліжаныя да прэзідэнта бізнэсмены. Унутры рэзідэнцыі ёсць чытальня, тэатр, кальянная з шастом, казіно, а звонку — царква, чайны домік, хакейны стадыён. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0