Раніцай 14 лістапада 2020 года ў Наваполацку стартаваў пралукашэнкаўскі аўтапрабег. Маршрут праходзіў праз Верхнядзвінск, Мёры, Шаркаўшчыну, Глыбокае і фінішаваў каля помніка вызваліцелям Полацка. Калі транспартная калона праязджала каля пасёлка Баравуха-1 Полацкага раёна, у шасці аўтамабілях прабіліся колы. Пашкоджанні сталі вынікам наезду на цвікі, якія былі раскіданыя на праезнай частцы.

Па факце хуліганства следчыя распачалі крымінальную справу. Агульны ўрон склаў 100 рублёў.

А ў студзені сілавікі знайшлі 37-гадовага падазраванага з Наваполацка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0