«Цягам апошніх тыдняў мы правялі серыю кансультацый з прадстаўнікамі Еўракамісіі, па выніках якіх Святлана Ціханоўская звярнулася з просьбай паспрыяць правядзенню агульнанацыянальнай кампаніі вакцынацыі беларусаў. Такая кампанія магла б выратаваць тысячы жыццяў беларусаў і спыніць распаўсюд інфекцыі», — кажа Вячорка.
Па яго словах, гэта азначае, што кожны беларус атрымае магчымасць быць бясплатна вакцынаваным ад COVID-19; будзе выбар паміж некалькімі акрэдытаванымі вакцынамі (не толькі «Спадарожнік V»).
На ягоную думку, прапанова можа быць рэалізавана на практыцы наступным чынам:
— калі прымаецца станоўчае рашэнне ЕС, будзе неабходная згода Мінздароўя;
— імплементарам праекту мог бы быць ПРААН;
— прафінансаваць кампанію мог бы Еўрапейскі інвестыцыйны банк.
Кансультацыі з ЕС працягваюцца.