Летам Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ва Украіне з-за пандэміі каранавіруса нібыта скарацілася вытворчасць у сельскай гаспадарцы. «З-за таго, што ізалявалі людзей і яны практычна своечасова не пасеялі. І ў гэты добры год у іх вельмі моцнае падзенне. Ну, падстаўце плячо. Яны ж плацяць за гэта. Прадайце туды сельгаспрадукцыю, прадукты харчавання. Яны будуць у цане», — сказаў Лукашэнка.

У рэальнасці ўсё аказалася інакш. Украінскія аграрыі падвялі вынікі 2020 года. За 2020 год Украіна экспартавала сельскагаспадарчых тавараў на 22,2 млрд даляраў (чарговы рэкорд). У тым ліку 51,3 млн тон збожжа і 7,4 млн тон тлушчаў і алею. У той час як імпарт аграхарчовай прадукцыі склаў толькі 6,5 млрд даляраў. Дадатнае сальда складае амаль 16 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0