У чацвер — рэзкая змена ўмоў надвор'я: у Мінску чакаецца каля нуля
Сёння а 7-й раніцы ў Мінску было -18°С, цяпер (каля 11:00) прыкладна -14°С, і цягам дня чакаецца марознае надвор'е.
Але ў чацвер чакаецца рэзкае змяненне ўмоў надвор'я: удзень будзе ад -2..+4°С, паведамляе pogoda.by.
У Мінску ўначы снег, а днём чакаецца каля нуля і дождж.
Таксама ўначы і раніцай у многіх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей чакаецца галалёд.
У Гродне і Брэсце да +2°С.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ