Пры гэтым верагоднасць паўторнага заражэння на 83% ніжэйшая, чым рызыка захварэць упершыню, піша ВВС.

Зрэшты, дакладны перыяд часу, на працягу якога арганізм чалавека захоўвае імунітэт, застаецца невысветленым.

У даследаванні, якое праводзілася з чэрвеня па лістапад мінулага года, адсочваліся звесткі 6614 супрацоўнікаў брытанскай сістэмы аховы здароўя, якія захварэлі на каранавірус. З гэтай колькасці пацыентаў паўторнае заражэнне было адзначана толькі ў 44-х.

Навукоўцы падкрэсліваюць, што, хоць падобная статыстыка і выглядае абнадзейліва, той, хто хварэе паўторна, можа быць такі ж заразны, як і ў першы раз. «Калі вы думаеце, што ўжо перанеслі захворванне і цяпер абаронены, гэта значыць, што верагоднасць развіцця цяжкай хваробы ў вас вельмі невялікая, — тлумачыць адна з аўтараў даследавання Сьюзан Хопкінс. — Але ўсё роўна існуе рызыка, што вы атрымаеце інфекцыю і перадасцё яе іншым».

У перахварэлых на Covid-19 не павінна быць ілюзій, што яны самі па-за небяспекай і не могуць быць пагрозай для навакольных.

Тым больш, што прысутнасць імунітэту на працягу пяці месяцаў азначае, што людзі, якія перанеслі Covid-19 падчас першай хвалі пандэміі вясной мінулага года, цяпер могуць быць зноў у небяспецы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0