Кангрэсмэны ад Дэмакратычнай партыі заклікалі да імпічменту Трампа. Яны заявілі, што ён павінен быць неадкладна адхілены ад пасады — хоць яму засталося выконваць абавязкі прэзідэнта ўсяго каля двух тыдняў, да інаўгурацыі Джо Байдэна.

Кэтрын Кларк, абраная ў Палату прадстаўнікоў ад Масачусетса, назвала Трампа здраднікам, які падвяргае небяспецы краіну і амерыканскі народ.

Александрыя Акасіа-Картэс, якая прадстаўляе штат Нью-Ёрк, апублікавала твіт: «Абвясціць імпічмент».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0