1 студзеня ў Жыткавіцкае РАУС паведамілі аб п'яным кіроўцы, які едзе па трасе каля Турава.

Супрацоўнікі ДАІ запатрабавалі ад кіроўцы «Опеля» спыніцца, але ён праігнараваў іх.

Праз некаторы час пагоня за п'яным кіроўцам перамясцілася ў Столінскі раён. Кіроўца не спыняўся, і інспектары прынялі рашэнне зрабіць папераджальны стрэл у паветра, а пасля і па колах аўтамабіля.

За рулём машыны быў 22-гадовы жыхар Століна, якога раней ужо затрымлівалі за язду ў п'яным выглядзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0