БелТА

БелТА

Падчас візіту ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, Аляксандра Лукашэнку спыталі пра тое, ці будзе скарочаны дэкрэтны адпачынак, паведамляе прэс-служба. І вось што ён адказаў.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў ранейшыя гады ў Беларусі ўжо была праведзена работа па ўпарадкаванні розных ільгот.

 - Цяпер мы ўжо выразна разумеем і ведаем, якія ў нас ільготы. І ўрад унёс прапанову па ўпарадкаванні льгот. Я сказаў: не, мы цяпер не чапаем ільготы.

Тым не менш, паведамляе прэс-служба, пайшлі размовы, што камусьці льготы ліквідуюць.

 - Пра гэта гаворка не ідзе — запэўніў Аляксандр Лукашэнка. - Што тычыцца дзяцей, то наўрад ці мы на гэта пойдзем, таму што самая вялікая праблема ў краіне - дэмаграфічная. Таму ўсё для дзяцей. ( … ) Гэта будзе катастрофа, калі мы не будзем дадаваць з насельніцтвам. Таму не думаю, што мы будзем чапаць ільготы, звязаныя з дзецьмі. А пакуль пра гэта гаворкі не было дакладна - дэкрэтны адпачынак прыбраць, скараціць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0