Як правесці навагоднюю ноч, каб не захварэць на каранавірус? Health.tut.by разам з доктарам агульнай практыкі Палінай Кірко нагадвае самыя простыя правілы.

Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

— Пажадана сустракаць Новы год з тымі, з кім вы жывяце пастаянна — у вузкім сямейным коле, каб не распаўсюджваць і не павялічваць колькасць кантактаў з іншымі людзьмі, якія патэнцыйна могуць быць носьбітамі віруса. Памятаеце, нават у апошнія дні інкубацыйнага перыяду чалавек можа адчуваць сябе цалкам здаровым, але ўжо заразіць іншага.

Калі вы жывяце з дзецьмі і бацькамі, то няма праблемы святкаваць усім разам. Калі ж вашы пажылыя сваякі жывуць асобна, то лепш павіншаваць іх са святам дыстанцыйна — па тэлефоне ці яшчэ лепш з дапамогай відэасувязі. Тое ж і з суседзямі: іх лепш павіншаваць паштоўкай у паштовую скрыню або падарункам пад дзверы. Важна не паддавацца эмоцыям і не цалавацца або абдымацца з усімі, каго сустрэнеце — нават калі гэта вельмі блізкія людзі.

Калі ўсё ж сустракаеце Новы год з тымі, з кім не жывяце рэгулярна, не забывайце часта праветрываць памяшканне, пастаянна мыць рукі з мылам не менш за 20 секунд і не чапаць рукамі без патрэбы твар, вочы. У ідэале ўсім быць у масках, а таксама прадугледзець рассадку, якая б дапамагла быць на адлегласці адно ад аднаго.

Цяпер аб прагулках і масавых выхадах на вуліцу ў навагоднюю ноч. Безумоўна, дыхаць свежым паветрам карысна і трэба, у ідэале рабіць гэта адасобленай кампаніяй, з якой вы выйшлі з аднаго памяшкання. Калі ўсё ж выходзіце на гарадскія гулянні, то не забывайце галоўнае правіла бяспекі — дыстанцыявацца на метр-два ад іншых людзей.

Пры гэтым у месцы, дзе дыстанцыя немагчымая, трэба выконваць масачны рэжым. Але тут ёсць нюанс: на вуліцы ў халодны перыяд маска пацее з унутранай паверхні, а гэта спрыяе размнажэнню бактэрый і вірусаў, якімі па выніку вы будзеце дыхаць. Чым больш бактэрый і вірусаў удыхаецца, тым вышэй рызыка захварэць, прычым не толькі на каранавірус, але і на любыя прастудныя захворванні.

Калі выходзіце на вуліцу і разумееце, што вы будзеце ў натоўпе людзей, дзе няма магчымасці падтрымліваць дыстанцыю — трэба карыстацца маскай, але да моманту, пакуль яна не збярэ кандэнсат. Калі яна стане сырой — абавязкова замяніце яе на сухую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0