Генеральны сакратар Латвійскай хакейнай асацыяцыі Вістурс Казіёлс паведаміў, што інфармацыя па месцы правядзення ЧС-2021 паступіць да 11 студзеня.
«Я размаўляў з генеральным сакратаром ІІХФ, які паведаміў, што пастанова будзе прынятая да 11 студзеня», — сказаў Казіёлс.
Турнір запланаваны ў Мінску і Рызе ў маі-чэрвені. У ІІХФ абмяркоўваецца пытанне магчымага пераносу матчаў чэмпіянату свету з Мінска ў сувязі з нестабільнай палітычнай сітуацыяй у краіне.
0
0
0
0
0
0