Вось што бывае, калі забараняюць традыцыйныя маршы. Па мінскім праспекце Незалежнасці сёння праехаў чырвоны вершнік на белым кані.

Відэа — Tut.by. 

У цэнтры сталіцы прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі супрацоўнікамі «Прэс-Клуба».

Cёння ў розных раёнах Мінска запускаюць у неба белыя і чырвоныя паветраныя шарыкі.

Жыхары Зялёнага Луга перадаюць прывітанне.

А ў Лошыцы з'яўляюцца гіганцкія надпісы.

У нядзелю жыхары Сёмкава правялі марш у форме танцавальнага шоу.

«Вольнае Сёмкава перадае вітанні з надыходзячымі святамі ўсім вольным і неверагодным беларусам», — пішуць аўтары.

У мінскім Сокале адбыліся затрыманні. На відэа ад чытачоў НН бачна, як некалькіх мужчын адводзяць у амапаўскі бус.

Незадоўга да хапуна жыхары Сокала «паспелі сфатаграфавацца каля ялінкі і загадаць сваё галоўнае жаданне».

Дамброўка абнавіла папулярную крычалку, цяпер яна гучыць так: «Уключай мазгі, а не тэлевізар».

Такая расцяжка з'явілася раніцай у мінскай Лошыцы.

І Гродна не сядзіць па хатах. «Я выходжу», — скандуюць жыхары мікрараёна Вішнявец.

Прайшоў ранішні марш і ў гродзенскай Альшанцы.

Жодзінцы выйшлі на акцыю пратэсту.

 

Жыхары Ждановіч Мінскага раёна прайшлі маршам і зрабілі традыцыйнае ўжо фота каля дома Паўла Латушкі.

А гэта — Лебядзіны сёння:

 

Выйшла на раённы марш і мінская вуліца Янкі Маўра.

Цівалі і Красны Бор гуляюць разам.

Вялікая калона на «Спартыўнай» скандуе «Далучайся!»

Не спалі раніцай у нядзелю жыхары Трактарнага, якія яшчэ зацемна выйшлі на шпацыр са сцягамі і гуканнем «Жыве Беларусь!»

Самыя стойкія дайшлі да Маякоўскага і зрабілі там зарадку разам з суседзямі.

Жыхары Маякоўскага таксама прайшлі а 9-й маршам па раёне. 

Гуляла раніцай і Малінаўка.

Людзі сталі ў ланцуг на Багдановіча:

Выйшла з раніцы на раённы марш і Залатая Горка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0