Стала вядома, што Ігару Лосіку, які галадае з 15 снежня, працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на тры месяцы — да 25 сакавіка 2021 года.

У найбліжэйшы час абарона падасць скаргу на падаўжэнне тэрмінаў.

Сам жа Ігар спыняць галадоўку не мае намеру.

Крымінальная справа заведзена па артыкуле «арганізацыя масавых беспарадкаў». Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязнем.

Лосіка затрымалі 25 чэрвеня пасля ператрусу дома ў Баранавічах. На ягоны тэлеграм-канал «РБ головного мозга» ў той момант былі падпісаныя 167 тысяч чалавек (цяпер — звыш 300 тысяч).

Ігар Лосік актыўна асвятляў падзеі вакол сёлетніх выбараў прэзідэнта Беларусі. Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязнем.

Канкрэтных скаргаў па здароўі ў Ігара Лосіка няма, ён прымае медыкаменты, якія яму патрэбныя, але агулам знаходжанне пад вартай кепска паўплывала на стан ягонага здароўя.

Дома Ігара чакаюць жонка і двухгадовая дачка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0