Лукашэнка падчас размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска патлумачыў, чаму апошнім часам ён актыўна наведвае бальніцы з кавіднымі пацыентамі.

«Гэта стыль маёй працы на працягу чвэрці стагоддзя. Уборачная, пасяўная кампанія — і я ў сялян. Ёсць праблемы ў зоне прамысловасці — я туды. Трэба нешта прадаць — я за мяжу. І гэтак далей. Сёння самая вялікая праблема для нашага грамадства (назавём гэта праблемай) — гэта хвароба нашых людзей, як і ва ўсім свеце. Дзякуй богу, і я не стамлюся гэта паўтараць, нас ён яшчэ трошкі пашкадаваў і шкадуе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0