Паўлу Севярынцу падоўжылі тэрмін следства яшчэ на два месяцы — да 20 лютага. Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга. З 7 чэрвеня ён находзіцца за кратамі.

24 снежня яна атрымала ліст ад Паўла Севярынца, у якім ён расказаў, што пра новы тэрмін — да 20 лютага 2021 году — яму паведаміў новы следчы ў ягонай справе.

Яна таксама зачытала віншаванне з Раством, якое даслаў Севярынец.

«Сёлета Госпад адкрыў па-над нашай краінай неба. Святло Божае праменіць з Беларусі па ўсім свеце. Цуды здараюцца штодня», — напісаў Севярынец пра 2020 год, большую частку якога правёў за кратамі.

Нагадаем, Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня каля свайго дома.

Севярынцу выставілі абвінавачванне паводле часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса («Удзел у масавых беспарадках»).

Беларускія праваабаронцы прызналі Севярынца палітвязнем.

Напісаць ліст Паўлу можна па адрасе:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0