Прафсаюзы маюць намер падаць звароты ў міжнародныя інстанцыі супраць дзеянняў Еўрасаюза. Аб гэтым заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, каменціруючы рашэнні Еўрапейскага саюза аб увядзенні эканамічных санкцый супраць асобных беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе БелТА.

«Тое, што сёння робіць Еўрасаюз, — гэта фактычна дзеянні, якія нанясуць урон простым беларусам. Паколькі ў выніку ўведзеных эканамічных санкцый пацерпяць у першую чаргу радавыя работнікі прадпрыемстваў, — сказаў Міхаіл Орда. — Мы маем намер падаць звароты ў міжнародныя інстанцыі супраць дзеянняў Еўрасаюза. Паколькі парушаюцца правы простых беларусаў. Гэта права на працу, а значыць і права на дастойны ўзровень жыцця. Прычым відаць двайныя стандарты. З аднаго боку, Еўрасаюз прапаведуе галоўнай каштоўнасцю правы чалавека, у тым ліку асноватворнае права чалавека на працу, з іншага боку, прымае рашэнні, якія абмяжоўваюць такое права. І гэта пры тым, што Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый прызнана, што санкцыі амаль заўсёды аказваюць сур'ёзнае ўздзеянне на эканамічныя інтарэсы звычайных людзей і ўшчамляюць права на працу. Больш таго, у 2019 годзе спецыяльны дакладчык ААН у гэтай сферы падкрэсліў, што выкарыстанне эканамічных санкцый у палітычных мэтах з'яўляецца парушэннем правоў чалавека і падрывае асновы міжнароднага супрацоўніцтва».

Паводле слоў старшыні ФПБ, заводы і арганізацыі могуць быць пастаўлены ў такія ўмовы, што вымушаны будуць абмежаваць сваю дзейнасць. А значыць знізіцца даход работнікаў, магчымы скарачэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0