Урад Расіі ўхваліў праект пагаднення аб прадастаўленні Беларусі ў 2020-2021 гадах крэдыту ў аб'ёме $1 млрд.

Пра гэта гаворыцца ў распараджэнні, якое падпісаў прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін, піша ТАСС

Крэдыт будзе дадзены некалькімі траншамі.

«Даручыць Мінфіну Расіі сумесна з МЗС Расіі і іншымі зацікаўленымі федэральнымі органамі выканаўчай улады правесці перамовы з беларускім бокам і па дасягненні дамоўленасці падпісаць ад імя ўрада Расійскай Федэрацыі названае пагадненне, дазволіўшы ўносіць у прыкладзены праект змены, якія не маюць прынцыповага характару», — гаворыцца ў дакуменце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0