20-гадовая фатографка «Нашай Нівы» Шура Піліповіч-Сушчыц знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Наступныя 7 сутак яна будзе адбываць арышт за працу на Маршы памяці Рамана Бандарэнкі.

Тады Шуру затрымалі на Пушкінскай, калі яна толькі паспела дастаць фотаапарат, адвезлі ў Першамайскае РУУС, дзе склалі пратакол за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі». Да позняй ночы яна прасядзела ў міліцыі, і ў 5:30 яе адпусцілі, забраўшы тэхніку.

Праз некалькі дзён суддзя Анастасія Ляйкоўская завочна прысудзіла фатографцы 7 сутак арышту — аказалася, павестку выпісалі не на той дзень. Праз нейкі час суддзя Мінгарсуда Святлана Чарапанава пацвердзіла прысуд.

21 снежня Шуру забралі на Акрэсціна. Пакуль яна за кратамі, паглядзіце яе здымкі з вуліц Мінска-2020.

***

Пакуль рэпарцёраў затрымліваюць, мы маем вострую патрэбу ў вашай рэгулярнай фінансавай падтрымцы, каб працягваць працу ў тэлеграме і на іншых платформах. Дзякуй кожнаму. Мы — разам!

Падтрымаць «НН» можна зрабіць двума спосабамі:

1. Аплата праз АРІП з любой беларускай карткі: Благотворительность, общественные объединения — Просветительские, культурно-досуговые — Сородичи. Альбо нумар паслугі 4346851

2. Пералічыць грошы праз Клуб Нашай Нівы. Трэба зарэгістравацца праз сацсеткі ці гмэйл, выбраць Гібкі план і любую суму (на фота).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?