У панядзелак будзе пераважаць воблачнае надвор'е, хоць і без ападкаў. Чакаецца туман, а на дарогах галалёдзіца. Уначы ад -4 да +1, днём — ад 2 градусаў марозу да +3.

PA Media

PA Media

Менавіта заўтра вечарам, у дзень зімовага сонцастаяння (у Беларусі будзе каля 18:00-21:00) павінна адбыцца злучэнне на небе Сатурна і Юпітэра.

Г. зн. дзве звышмасіўныя планеты — Сатурн і Юпітэр — падыдуць на начным небасхіле адзін да аднаго настолькі блізка, што з пункту гледжання зямнога назіральніка будуць выглядаць адной яркай зоркай.

Гэта сама па сабе рэдкая з'ява ў 2020 годзе будзе асаблівай па двух прычынах.

Па-першае, так блізка гэтыя дзве планеты апошні раз сыходзіліся прыкладна 800 гадоў таму, і больш такога на нашым стагоддзі ўжо не адбудзецца, адзначае Бі-бі-сі.

Па-другое, той факт, што іх злучэнне адбудзецца 21 снежня, у дзень зімовага сонцастаяння — якраз напярэдадні заходняга Раства, — спарадзіла тэорыі аб тым, што, магчыма, менавіта злучэнне Юпітэра і Сатурна апісана ў Новым Запавеце як Віфлеемская зорка, якая ўзышла каля 2000 гадоў таму і якая стала прадвеснікам нараджэння Ісуса Хрыста.

Вось толькі бяда. У Мінску будзе пахмурна і пабачыць рэдкую астранамічную з'яву, відаць, не ўдасца. Але раптам будзе ясна, то глядзець трэба ў паўднёва-заходнім напрамку вечарам (само зліццё адбудзецца ў 20:37).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0