Салігорскі «Шахцёр» — сёлетні чэмпіён Беларусі па футболе.

У апошнім туры вышэйшай лігі разгарнуўся сапраўдны трылер. Салігорскі клуб у другі раз у гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі (першы трыумф клуба адбыўся ў далёкім 2005-м). У канцы матчу «Шахцёр» вырваў перамогу ў гульні з «Мінскам» (4:2).

У паралельным матчы БАТЭ і мінскае «Дынама» выдалі панылую безгалявую нічыю. Такім чынам, у «Шахцёра» на адзін бал больш у турнірнай табліцы, чым у барысаўскага клуба.

Трэцяе месца — у жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Каманда Юрыя Пунтуса перамагла ў Віцебску (3:2), у паралельным матчы «Нёман» прайграў брэсцкаму «Дынама» і ўпусціў трэці радок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?