Вядомы беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч падзяліўся меркаваннем пра ліст з таварыства, дзе яму загадана зняць БЧБ-сцяг, піша Tribuna.com.

Ліст з подпісам старшыні праўлення Аляксандра Палякова, які з'яўляецца бацькам Веры Паляковай — жонкі міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

«Вось атрымаў ліст. Ляжу ў цёплым ложку, з дачкой самай малодшай і думаю, што адказаць гэтаму таварышу. Гарыць свечка на падваконні ў памяць аб Рамане. Хіжынковай яшчэ 15 сутак дадалі. А тут «зніміце, паважаны»… Гісторыя, яна такая — правядзі рэферэндум аб сімволіцы цяпер, упэўнены, вярнуўся б сцяг (бел-чырвона-белы) зноў. І гэта нармальна. Не хачу хаосу. Хачу павагі да выбару народа. Не хачу гвалту. Хачу дыялогу. Сцяг не здыму. Заплачу штраф (калі трэба)», — напісаў Далідовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0