Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пакіне Белы дом, калі выбаршчыкі на сваім пасяджэнні аддадуць большасць галасоў за яго канкурэнта, кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэна, перадае Reuters.

Пры гэтым Трамп чарговы раз заявіў, што, на яго думку, выбары былі сфальсіфікаваныя, і падкрэсліў, што галасаванне выбаршчыкаў за Байдэна будзе вялікай памылкай.

Афіцыйна падлік галасоў пасля выбараў прэзідэнта ўсё яшчэ ідзе, аднак вядучыя амерыканскія СМІ ўжо аддалі перамогу Байдэну. Паводле звестак CNN, ён набраў 306 галасоў выбаршчыкаў (пры неабходным мінімуме 270), Трамп — 232 галасы.

Пасяджэнне калегіі выбаршчыкаў прызначанае на 14 снежня, на ёй афіцыйна будзе абраны прэзідэнт ЗША. Інаўгурацыя адбудзецца 20 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?