Міс Беларусь — 2008 і экс-прэс-сакратару брэсцкага «Дынама» Вользе Хіжынковай далі яшчэ 15 сутак арышту за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», паведамляе Tut.by.

Сёння прайшоў суд ужо па трэцім эпізодзе ўдзелу Вольгі ў акцыях пратэсту — абвінавачванне грунтавалася на фатаграфіі ў Instagram і відэаздымцы за 25 кастрычніка.

Суд прысудзіў Вользе яшчэ 15 сутак арышту. Аднак гэта пакаранне, як распавяла яе адвакат, не будзе сумавацца з папярэднімі. Таму адлік пачнуць з 26 лістапада, а выйсці па ім яна павінна 11 снежня.

Ужо тройчы Вольга была асуджаная, не пакідаючы ізалятар.

Такім чынам, у зняволенні Вольга Хіжынкова правядзе больш за месяц.

Пасля выбараў Вольга Хіжынкова неаднаразова выказвала сваё меркаванне пра сітуацыю ў Беларусі і выступала супраць гвалту. У верасні Вольга Хіжынкова страціла працу ў Нацыянальнай школе прыгажосці з-за актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?