Духоўнік Свята-Елізавецінскага манастыра ў Навінках пад Мінскам, протаіерэй Андрэй Лемяшонак, адказваючы на пытанне верніцы пра сённяшнія падзеі ў краіне, прачытаў цэлую лекцыю пра шкоду рэвалюцый. Паводле яго меркавання, амапаўцаў трэба пашкадаваць, а маці збітага імі хлопца павінна пакаяцца, бо «дрэнна выхавала сына».

«Хрыстос не клікаў іўдзеяў да рэвалюцыі, хоць яны былі ў рабстве», — казаў Лемяшонак. Таксама ён назваў Муамара Кадафі «адзіным прэзідэнтам, які быў для народа».

Чытайце таксама: Са Свята-Елізавецінскага манастыра паступаюць сігналы пра каранавірус. Расказваем пра Андрэя Лемяшонка, які стварыў гэту імперыю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?