За апошні тыдзень (ад 16 па 23 лістапада) каля 4 млн чалавек у свеце заразілася каранавірусам. Гэта вынікае са штотыднёвай справаздачы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Такім чынам, СААЗ зноў зафіксавала рэкордны прырост хворых. Вырасла і колькасць смерцяў ад COVID-19 — іх было 67 тыс. Тыднем раней СААЗ паведамляла пра 60 тыс. смяротных зыходаў.

Эксперты арганізацыі адзначылі, што хуткасць распаўсюджвання хваробы запаволілася: тэндэнцыі да зніжэння назіраюцца ў краінах Еўропы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Тым не менш Еўрапейскі рэгіён застаецца найбуйнейшай крыніцай новых хворых і памерлых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?