Першая партыя расійскай вакцыны «Спутнік V» будзе вырабленая ў лабараторных умовах у Беларусі ўжо сёлета. Пра гэта ў нядзелю заявіў в.а. міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч на тэлеканале «Беларусь-1».

Піневіч лічыць, што выпуск вакцыны ў прамысловых маштабах стартуе ў 2021 годзе. «Гэта будзе максімальна хутка для таго, каб ужо пачынаць вакцынацыю, — дадаў ён. — Я падкрэслю: рэсурсы ўжо зарэзерваваныя, яны для нас вызначаныя, і ў любым выпадку вакцынацыя будзе праведзена».

Беларусь стала першай замежнай краінай,у якой стартавалі клінічныя даследаванні вакцыны «Спутнік V» пасля яе рэгістрацыі ў Расіі. Клінічныя даследаванні пройдуць у васьмі медыцынскіх установах краіны, выбраных у якасці даследчых цэнтраў.

Арганізаваць у Беларусі вытворчасць расійскай вакцыны ад каранавіруса прапанаваў Лукашэнка ў тэлефоннай размове з Пуціным 4 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?