Лукашэнка расказаў, як напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 1994 года Вячаславу Кебічу, які займаў тады пасаду старшыні Савета Міністраў, прапаноўвалі фізічна ліквідаваць апанента, г. зн. Лукашэнку, піша БелТА.

«Вы хоць ведаеце, што ў мяне на першых выбарах стралялі? Але я не плакаўся. І не хадзіў і не распавядаў. Калі стаў прэзідэнтам, мне прынеслі дакументы: трэба расследаваць. Я кажу: пакладзіце ў архіў КДБ. Я нават не стаў расследаваць гэтыя выпадкі. Цяпер гэтыя дакументы дзесьці пыляцца ў КДБ. А пасля я даведаўся, што да майго альтэрнатыўнага кандыдата, Кебіча (мы ж удваіх засталіся ў другім крузе), прыйшлі «добразычліўцы» і прапанавалі варыянт: мы расстрэльваем тваю машыну (яго, Кебіча) і Лукашэнкі, вы застаяцеся жывыя, Лукашэнка гіне. А паколькі мы былі ў альтэрнатыве нацменам, «звалім гэта ўсё на Пазняка і Шушкевіча, на нацыяналістаў», — распавёў Лукашэнка.

«Рэальны быў варыянт, і ніхто не разбіраўся. Разваліўся Саюз, там ядзерную зброю рухалі-перасоўвалі, яна яшчэ ў нас была на тэрыторыі, ніхто б нават не разбіраўся ў гэтым. Кебіч на гэта не пайшоў, за што я яго ўсё жыццё цаню, хоць ён быў маім альтэрнатыўным жорсткім кандыдатам, які падтрымліваўся Расіяй тады і гэтак далей. Я яго цаніў, цаню і кожны фактычна месяц цікаўлюся яго станам здароўя. Заўсёды яго падтрымліваў. Ён на гэта не пайшоў», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0