У цяперашніх умовах самае галоўнае пытанне — як утрымаць эканоміку. Пра гэта заявіў Лукашэнка сёння ў інтэрв'ю, піша БелТА.

«Мы сітуацыю трымаем пад кантролем. Добра, мы з гэтымі пратэстунамі разбяромся, яны краіну не зламаюць. Але як эканоміку ў гэтай сітуацыі ўтрымаць, калі нас разгойдваюць — ідзіце ў банк і неадкладна забірайце ўклады — накаціла гэтая хваля, мы яе вытрымалі. Забастоўка, да працоўных — неадкладна спыняйце заводы — накаціла, ніхто не падтрымаў… Але гэта ж усё разгойдваецца на фоне новай хвалі пандэміі», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0