У верасні ў Жлобіне мужчына зняў сцяг з флагштока, паспрабаваў яго падпаліць, пасля чаго разарваў палатно і выкінуў яго ў вадаём. Распачалі крымінальную справу.
27-гадовы мужчына віну прызнаў. 12 лістапада яго судзілі за знявагу над дзяржаўным сімвалам. Суд прысудзіў яго да аднаго года «хіміі».