Архіўнае фота Надзеі Бужан

Архіўнае фота Надзеі Бужан

Аб'екты гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання не павінны абслугоўваць грамадзян без ахоўных масак. Пра гэта БелТА расказала начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава.

«Пасля ўвядзення абавязковага масачнага рэжыму ў Мінску мы практычна адразу паведамілі ўсім падначаленым нам аб'ектам, што наведвальнікаў трэба інфармаваць аб неабходнасці насіць маскі. Пра гэта насельніцтва ў крамах паведамляюць праз абвесткі на ўваходзе і радыёвузлы. Калі чалавек грэбуе сродкамі індывідуальнай абароны органаў дыхання ў памяшканні, яго не дапускаюць да абслугоўвання і паведамляюць аб неабходнасці выконваць супрацьэпідэмічныя правілы», — кажа Ніна Емяльянава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0