Паводле звестак папярэдняга аналізу, вакцына ад каранавіруса ад амерыканскага вытворцы Pfizer і ягонага нямецкага партнёра BioNTech можа прадухіліць заражэнне COVID-19 больш чым у 90% людзей, піша BBC.

Вакцына Pfizer і BioNTech была пратэставаная на 43,5 тысячах чалавек у шасці краінах (ЗША, Германія, Бразілія, Аргенціна, ПАР і Турцыя), і боязі наконт яе бяспекі не ўзнікала. Кампаніі плануюць падаць заяўку на экстранны дазвол на выкарыстанне вакцыны да канца месяца.

На фінальных стадыях тэставання цяпер знаходзяцца каля дзясятка вакцын, але Pfizer і BioNTech паказалі першы вынік, удакладняе BBC.

Для вакцынавання неабходныя дзве дозы з інтэрвалам у тры тыдні.

Pfizer мяркуе, што да канца гэтага года зможа паставіць 50 мільёнаў доз, а да канца 2021 года — каля 1,3 мільярда. Аднак існуюць лагістычныя праблемы, паколькі вакцыну неабходна захоўваць у звышхалодным сховішчы пры тэмпературы, ніжэйшай за мінус 80°C. Таксама ёсць пытанні аб тым, як доўга захоўваецца імунітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0