Курсант 4 курса факультэта міліцыі Акадэміі МУС Уладзіслаў Бацян выпусціў відэазварот, у якім патлумачыў, што не жадае станавіцца зброяй у руках нелегітымнай улады.

«Нас, курсантаў, таксама рыхтуюць да падаўлення пратэстаў. Я не маю намеру выконваць супрацьпраўныя загады».

Бацян расказаў таксама пра тое, як стаў сведкам укідвання галасоў падчас датэрміновага галасавання.

«Звяртаюся да супрацоўнікаў сілавых структур: хопіць маўкліва выконваць злачынныя загады. Хопіць збіваць свой народ», — заявіў Уладзіслаў Бацян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0