Выйшаў новы зборнік беларускай прозы «Мінкульт. Толькі проза. Выпуск 3». Гэта незалежны альманах, які рэдагуе пісьменнік Сяргей Календа. А выдаецца «Мінкульт» дзякуючы краўдфандынгу.

У выпуску — працяг рамана Уладзіслава Ахроменкі «Нясвіжская крыза, альбо Вернуты рай», а таксама проза Сяргея Балахонава, Уладзіміра Садоўскага, Таццяны Заміроўскай, Адама Глобуса.

Набыць «Мінкульт» ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?