Учора, 23 кастрычніка, каля 16 гадзін нарад Ваўкавыскага аддзела аховы правяраў аб'ект у садовым таварыстве. Пакуль міліцыянты адсутнічалі, да іх службовай Geely падышла п'яная кампанія, якая купалася побач. 

Двое мужчын вырашылі выкарыстаць аўтамабіль у якасці атракцыёну: узбіраліся на дах і з'язджалі з яго як з воднай горкі. Пры гэтым адзін з мужчын, заўважыўшы ў салоне рэгістратар, паказаў на камеру непрыстойны жэст.

Супрацоўнікі міліцыі выявілі пашкоджанні кузава машыны, пасля чаго сталі шукаць, хто б гэта мог быць. Аказалася, службовым аўто скарысталіся 34-гадовы і 25-гадовы жыхары Ваўкавыска. Аднаго ўжо затрымалі і змясцілі ў ІЧУ. Яго напарніка яшчэ шукаюць.

Следчыя распачалі крымінальную справу за злоснае хуліганства, паведамляе прэс-служба МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0