Вулічныя пратэсты — гэта проста шоу, якога людзям не хапала. Такое меркаванне выказала спявачка Алена Ланская ў праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на тэлеканале АНТ.

«Усё, што на вуліцах адбываецца, гэта шоу, якога людзям не хапала. Ім не патрэбныя перамены, яны не ведаюць, чаго хочуць. Я ўпэўнена, спытай у кожнага, чаго яму не хапае, мала хто адкажа», — лічыць спявачка.

На яе думку, частка людзей выходзіць сёння на пратэсты з-за нейкіх сваіх амбіцый, хтосьці — за фінансавае ўзнагароджанне, а хтосьці — павесяліцца. «Цяпер для людзей гэта ў большай ступені нейкі трэш, экшн. Асабліва для моладзі: пабегаць, каб за імі паганяліся, — гэта кайф», — перакананая артыстка. Пры гэтым, зазначыла Алена Ланская, у вулічных акцыях удзельнічаюць і людзі, якія свядома ідуць на парушэнне законаў, выбудоўваюць стратэгіі, як далей весці пратэсты.

«У мяне была магчымасць паназіраць: людзі, якія паказвалі сусветную любоў днём на вуліцах і хадзілі з кветачкамі, па начах ператвараліся ў вылюдкаў і пісалі велізарную колькасць бесстаронніх фраз з праклёнамі, жаданнем смерці каму-небудзь іншаму, бясконца спрабавалі ціснуць на волю іншага чалавека. Я гэта прайшла таксама», — дадала Алена Ланская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0