Tut.by
У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага 6 кастрычніка ў двух супрацоўнікаў тэатра быў знойдзены каранавірус. Пасля гэтага тэатр адмяніў усе паказы да 17 кастрычніка.
Пазней Горкаўскі адмяніў яшчэ адзін паказ, а таксама заяўленую прэм'еру спектакля «Трамвай «Жаданне».
Цяпер спіс адмененых спектакляў пашырыўся.
— Мы адмянілі ўсе спектаклі да канца кастрычніка і прынялі санітарна-эпідэміялагічныя меры да поўнага выздараўлення творчага і тэхнічнага персаналу, — паведамілі Tut.by ў тэатры.