Выйшла новая «Наша гісторыя» (№9). Яе цэнтральная тэма: «Салідарнасць», рух, які змяніў свет і гісторыю.

Гістарычны працэс ва ўсім свеце ўзаемазвязаны, і няма ніводнай нацыянальнай гісторыі, ізаляванай ад іншых. Тое, што адбываецца ў адным кутку свету, наўпрост ці ўскосна мае ўплыў і на падзеі ў іншых.

Так было заўсёды, ва ўсе часы. Адно што толькі ў нашу эпоху глабалізацыі, з новымі сродкамі сувязі і камунікацый гэтыя ўплывы праяўляюцца куды больш хутка ды відавочна. Ды і сам

гістарычны працэс дзякуючы ўсяму гэтаму паскорыўся: на што раней патрабаваліся стагоддзі ці нават тысячагоддзі, цяпер дастаткова дзесяцігоддзяў ці нават проста гадоў.

Усё гэта, аднак, не адмяняе таго, што і цяпер адныя народы і супольнасці праходзяць праз непазбежнае раней і актыўней, а іншым на гэта патрабуецца больш часу. Ды і самі формы, у якіх працэс працякае, могуць значна розніцца ў залежнасці ад мясцовых умоў.

Таму, апелюючы да гісторыі і беручы за прыклад досвед іншых народаў, няправільна і нават небяспечна механічна накладаць на сваю рэчаіснасць чужыя схемы. Кожны раз у іншым месцы ўсё адбываецца хоць крыху, ды інакш, — а часам і зусім інакш, хоць агульныя перадумовы, здавалася б, і падобныя. Бо ніколі няма таго, каб у розных выпадках стопрацэнтна супалі дзясяткі і сотні ўсіх фактараў і абставін, што непасрэдна ўплываюць на развіццё сітуацыі.

У гісторыі вялікае значэнне маюць і роля асобы, і зробленыя ў ключавыя моманты памылкі ці, наадварот, нечакана ўдалыя хады.

Ды і ўвогуле, нярэдка сітуацыю кардынальна змяняюць чыстыя выпадковасці і збегі абставін — для адных трыумфальныя, а для іншых фатальныя.

Гісторыя ніколі да канца не прадказальная, а таму і цікавая. Але ў той жа час ёсць у ёй і заканамернасці. Калі недзе нешта яўна аджыло і не ўпісваецца ў агульную логіку гістарычнага развіцця, то ўсё ж рана ці позна яно мусіць сысці са сцэны, саступіўшы месца жывому і сучаснаму. Запаволіць гістарычны працэс можна, часова яго скіраваць на неўласцівы шлях — таксама, а вось затрымаць увогуле — немагчыма.

Вось таму мы і прапануем нашым чытачам прыгледзецца да гісторыі польскай «Салідарнасці».

А вось іншыя цікавыя тэмы з нумара:

Загадкавы вязень: як магілёўцы страшна адпомсцілі душыцелю паўстання Каліноўскага.

Тантон-макуты. Papa Doc Дзювалье, яго сілавікі і што стала з іх краінай.

Чаму ў патрыярха і мітрапалітаў бел-чырвона-белыя стужкі на мантыях.

Ліцвіны супраць русінаў. Як у бітве дзвюх ідэнтычнасцей у Вялікім Княстве перамагла трэцяя.

Міхал Ціткоў, забыты беларускі геній дызайну.

І яшчэ паўтара дзясятка тэмаў.

Дык падпісвайцеся (гэта можна рабіць і анлайн) — і будзеце штомесяц чытаць захапляльнае беларускамоўнае выданне. «Наша гісторыя» апавядае пра беларускую гісторыю цікава, а пра сусветную — з беларускіх пазіцый.

Чытайце таксама: Падпіска анлайн: атрымайце часопісы з дастаўкай дахаты. «Наша гісторыя», а малым — «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»

Нагадаем, што праз падпіску — самая нізкая цана на наша выданне.

Падпіска на месяц каштуе 5,11 рубля, на паўгода — 30,66 рубля. З улікам росту цаны ў розніцу за паўгода падпіскай вы ашчадзіце 5 рублёў. А для нас падпіска таксама найбольш выгадная.

А хто не падпісаны, той хай пытаецца часопіс у шапіках і крамках «Белсаюздрука» або на поштах. А таксама вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці наш часопіс у розных гарадах:

Мінск

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро «Плошча Якуба Коласа», пр. Незалежнасці, 58)

«Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)

«Акадэмкніга» (на станцыі метро «Акадэмія навук»)

Філіял «Акадэмкнігі» на вул. Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41-42 і 44-45

«Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня» (вул. Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Князь Вітаўт» (Kniaz.by)

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4) 

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Вільня

Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы

Варшава

Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska)

Нагадваем, што наш часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісны індэкс 00469

Прычым па падпісцы часопіс абыходзіцца танней, чым у крамах і кіёсках.

Якія прынцыпы часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0