Жыхары Мінска сапсавалі карцінку БТ і камандзіру мінскага АМАПа Дзмітрыю Балабе.

Ён даваў інтэрв'ю скандальна вядомаму Аляксандру Хараўцу з «Беларусь 1». Людзі заўважылі гэта, падышлі, пачалі крычаць «Прадажныя» і асвістваць прапагандыстаў. Балаба ў адказ пачаў казаць нешта пра польскія і літоўскія грошы, а таксама патрабаваць, каб прэсу не чапалі.

Апошняе было асабліва актуальна, бо 11 кастрычніка міліцыя затрымала не менш за 43 журналісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0