Прадстаўнікі 10 з 15 афіцыйна зарэгістраваных у Беларусі партый правялі круглы стол.

Вынікам яго стала сумесная рэзалюцыя. У ёй заклікаецца да спынення гвалту, вызвалення палітвязняў, пачатку дыялогу ўладаў з грамадскасцю аб правядзенні новых прэзідэнцкіх выбараў цягам паўгода.

Адметна, што ў працы круглага стала бралі ўдзел не толькі апазіцыйныя, але і праўладныя партыі. Пад рэзалюцыяй падпісаліся прадстаўнікі Сацыяльна-спартыўнай партыі, Рэспубліканскай, Партыі працыі і справядлівасці, Сацыял-дэмакратычнай партыі Народнай Згоды.

Не прымалі ўдзел у круглым стале людзі з КПБ і ЛДПБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?