Карыстацца сэрвісам бясплатна можна ў інтэрнэт-банку да 31 мая ўключна. Крыху пазней ён стане даступны і ў мабільнай версіі. Механіка простая: трэба ўвесці УНП і назву контрагента, а ўсё астатняе зробіць сістэма. Вынікі праверкі будуць згенераваныя на працягу некалькіх хвілін і прадстаўленыя ў зручным фармаце.

Бясплатны доступ да «Праверкі контрагентаў» адкрыты для ўсіх, хто мае разліковы рахунак у БПС-Сбербанку. Выкарыстоўваць сэрвіс пасля 31 мая змогуць уладальнікі пакетаў разлікова-касавага абслугоўвання «Добрыя продажы», «Актыўныя разлікі-2» і «Вялікія магчымасці».

У банку тлумачаць, што вырашылі запусціць сэрвіс з бясплатным перыядам на фоне асаблівасцяў вядзення бізнэсу падчас пандэміі. У гэты перыяд кошт памылкі можа быць асабліва высокай, што змушае праяўляць асцярожнасць у адносінах да новых бізнэс-кантактаў. Дадзеныя абставіны становяцца аб'ектыўнымі перадумовамі для стараннага выбару партнёра па здзелцы. Сэрвіс адкрывае доступ да інфармацыі, якая можа быць выкарыстана для прыняцця ўзважанага рашэння.

«Праверка контрагента» дазваляе атрымаць звесткі аб існуючых ці патэнцыйных бізнэс-партнёрах. Так, сістэма падае звесткі аб рэгістрацыі і месцы знаходжання юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка, судовую гісторыю, фінансавую справаздачу, а таксама звесткі аб удзеле ў дзяржзакупках, запазычанасці перад бюджэтам і наяўнасці ліцэнзій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0