Гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» прэзентуе батлеечны спектакль. Ён грунтуецца на «Аповесці пра Трышчана» — беларускім варыянце легенды пра рыцара Трыстана і каралеву Ізольду. 

«Аповесць пра Трышчана» — найбольш поўны і ўнікальны славянскі варыянт літаратурнай апрацоўкі славутай кельцкай легенды, перакладзены на беларускую ў свецкім асяроддзі ў другой палове XVI стагоддзя з сербскай крыніцы. Ён вылучаецца творчым падыходам да тэксту і багаццем беларускай літаратурнай мовы таго часу.

Батлейка — народны лялечны тэатр. Зараджэнне яго ў Беларусі адносіцца да канца XVI — першай паловы XVII ст. Арганізатарамі відовішчаў спачатку былі манахі каталіцкіх ордэнаў, вучні калегіумаў, але хутка батлейку перанялі мяшчане і сяляне, тэатр стаў народным.

Адметнасць батлейкі, якую прэзентуе «Стары Ольса», — жывое музычнае суправаджэнне ўсяго спектакля на старадаўніх інструментах. 

У якасці тэатральнай скрыні выкарыстана старая шафа 1930-х, аздобленая барочнымі элементамі.

Прэм’ерныя паказы адбудуцца ў час вясновых школьных канікул. Спектакль разлічаны на малодшых і старэйшых школьнікаў, іх бацькоў і ўсіх цікаўных да старадаўняй культуры.

Квіткі каштуюць 12-15 рублёў, іх можна купіць анлайн.

Інфалінія: (44) 551-77-06, (29) 851-77-06 

Падзея Укантакце.
Падзея ў Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0