Партрэты Паўстання 1863—1865

У фотаальбоме, укладзеным Камілай і Язэпам Янушкевічамі, каля 270 фотапартрэтаў паўстанцаў 1863-га, пераважна нашых суайчыннікаў а таксама прадстаўнікоў іншых народаў змагарнага XIX стагоддзя: Венгрыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны.

Васіль Герасімчык. Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда

Імя Кастуся Каліноўскага (1838-1864) добра вядомае беларусам і даўно стала легендарным. Каліноўскаму прысвечаны шматлікія навуковыя і мастацкія творы, але даследчыкі працягваюць рабіць цікавыя адкрыцці, знаходзячы невядомыя раней дакументы і ўспаміны. Гэтая кніга створана на аснове матэрыялаў з архіваў і бібліятэк Літвы, Беларусі, Расіі і дазваляе пабачыць, як фарміраваліся погляды Каліноўскага, як ён зрабіўся лідарам і ідэолагам паўстання.

Язэп Янушкевіч …I першым паказаўся Каліноўскі

Кніга выйшла да 22 лістапада 2019 — дня перапаховін парэшткаў Каліноўскага і іншых удзельнікаў паўстання ў Вільні. Выданне знаёміць з публіцыстычнай спадчынай Каліноўскага — сем нумароў «Мужыцкай праўды» (таксама друкуецца новы варыянт № 6, адрозны ад хрэстаматыйна вядомага) і тры «Лісты з-пад шыбеніцы» ў арыгінале і ў перакладах на розныя мовы. 

 

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, што адбылася ў Лондане ў 2014-м, знаёмяць чытачоў з актуальнай праблематыкай гістарычных даследаванняў постаці Кастуся Каліноўскага і падзеяў Паўстання 1863—1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, а таксама з аналізам ролі міфа Каліноўскага і вобразу Паўстання для беларускага нацыятворчага працэсу.

Зборнік адрасаваны ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі і працэс фармавання беларускай нацыі.

Гэтыя, а таксама іншыя новыя выданні і бестселеры можна набыць у кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0