З 25 снежня 2019 года па 11 студзеня 2020 года ў раскладзе Беларускай чыгункі з'явяцца дадатковыя цягнікі, напісана на сайце БЧ. Акрамя таго, саставы міжрэгіянальнага злучэння будуць курсіраваць часцей.

Паводле інфармацыі БЧ, праца па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы будзе працягнутая. Дакладна вядома, што дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах. Сярод іх Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Мінск — Пінск, Мінск — Калінкавічы — Гомель, Мазыр (ст. Козенкі) — Мінск.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце rw.by, а таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0