Фармат гульні наступны: 9 тураў па розных тэмах, у якіх камандам прапануецца адказаць на 50 пытанняў. Перамагае той, хто набірае больш балаў за супернікаў.

Вось прыклады пытанняў:

1) Аднойчы ГЭТЫ ЧАЛАВЕК на прэзентацыі прэса для вінаграду пабачыў людзей з вялікімі пярсцёнкамі. Гэта натхніла яго на вынаходніцтва, а ў гонар яго паслядоўніка ў Беларусі названыя шмат аб'ектаў.

2) Ёсць версія, што назва ГЭТАГА горада звязаная з яго геаграфічным становішчам — ён стаіць на месцы, дзе Друць пад вуглом упадае ў Дняпро.

3) У 1985 годзе ў Оршы праходзіў семінар творчай моладзі. Падчас семінара малады пісьменнік Уладзімір Арлоў адзначыў, што ў горадзе няма вуліцы Караткевіча, і прапанаваў назваць імем пісьменніка вуліцу Касманаўтаў. Але партсакратар быў катэгарычна супраць.

— Яны што, усе нарадзіліся ў Оршы ці жылі тут? — не здаваўся Арлоў.

Што адказаў на гэта чыноўнік?

Адказы можна знайсці ў канцы артыкула. 

Часопіс «Наша Гісторыя» нядаўна стаў партнёрам БІГ — каманды, якія адказваюць правільна на пытанні тура «Наша Гісторыя», атрымліваюць у падарунак часопіс.

З ліпеня 2015 года прайшло ўжо 28 розыгрышаў БІГ, звычайна гульні праходзяць раз на паўтара-два месяцы. Каманда супрацоўнікаў «Нашай Нівы» таксама ўдзельнічае ў БІГ, і ў апошніх двух розыгрышах ёй удалося перамагчы.

Склад каманды «Не быць скотчам»:

  • Ганна Клімовіч
  • Зміцер Панкавец
  • Ягор Хаванскі
  • Наталля Тур
  • Таццяна Кур'ян
  • Воля Афіцэрава (фатаграфуе)

Сачыць за ўсімі падзеямі і зарэгістравацца на наступны БІГ, каб перамагчы каманду «НН», можна тут: Укантакце, Facebook, Instagram.

Адказы:

  1. Іаган Гутэнберг
  2. Рагачоў
  3. Партсакратар з гумарам адзначыў, што касманаўты праляталі над Оршай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0