Дзмітрый і Настасся ляцелі чартэрным рэйсам у Егіпет. Калі самалёт набраў вышыню 10 кіламетраў, Дзмітры папрасіў дазволу ў бортправадніка скарыстацца мікрафонам і ў прысутнасці ўсіх пасажыраў зрабіў сваёй каханай прапанову рукі і сэрца.

«Загадзя бортправаднікоў не папярэджваў ніхто. Але калі Дзмітрый папрасіў дазволу скарыстацца гучнай сувяззю, яму не адмовілі. Дарэчы, падарыць валошкі, які з’яўляюцца сімвалам нашай авіякампаніі, ён прыняў рашэнне самастойна», — удакладняе прэс-сакратарка.

Настасся адказала: «Так».

А вось сярод карыстальнікаў інстаграма «Белавіі», куды выклалі відэа, рамантычная прапанова выклікала неадназначную рэакцыю. Калі некаторыя віншавалі і захапляліся ўчынкам хлопцам, то іншыя палічылі гэта «паказухай» і «нікому не патрэбным мерапрыемствам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?