4 верасня ў Мадрыдзе на філалагічным факультэце найбуйнейшага ўніверсітэта Іспаніі — Універсітэта Камплютэнсе — адбылася паспяховая абарона доктарскай дысертацыі Анхелы Эспіносы Руіс. Тэма дысертацыі гучала так: «Сімвалізм народнага паходжання ў прозе Яна Баршчэўскага і Густава Адольфа Бэкера», інфармуе амбасада Беларусі ў Іспаніі.

Гэта першы выпадак абароны дысертацыі па беларускай літаратуры ў Іспаніі, піша «Еўрарадыё».

Ян Баршчэўскі — пісьменнік-рамантык ХІХ стагоддзя, аўтар кнігі «Шляхціц Завальня». Густава Адольфа Бэкер — найбуйнейшы іспанскі пісьменнік-рамантык ХІХ стагоддзя. 

Іспанка Анхела Эспіноса Руіс шмат гадоў вывучае беларускую мову і літаратуру, а таксама піша вершы па-беларуску. Яна выдала тры зборнікі вершаў на беларускай мове, а таксама пераклала на іспанскую мову вершы Максіма Багдановіча. 

Дарэчы, падчас абароны дысертацыі прадстаўнік беларускай амбасады ў Іспаніі ўручыў Анехеле Эспіносе Руіс падзяку Мінкультуры Беларусі за значны асабісты ўнёсак у развіццё беларуска-іспанскага культурнага супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0