Праўда, акаўнт east_underground, у якім публікуюцца фотаздымкі са станцый мінскага метрапалітэна, неафіцыйны. Вядзе яго Антон Раднянкоў, дырэктар «Цэнтра новых ідэй».

«Я з’яўляюся аматарам грамадскага транспарту, цягнікоў, трамваяў, таму вырашыў стварыць профіль у інстаграме, прысвечаны мінскаму метро. Мне падаецца, мы яго не дастаткова цэнім, не заўсёды звяртаем увагу на тыя дэталі і сімвалы, якія закладваліся стваральнікамі.

Тым не менш праз развіццё метро можна выдатна прасачыць, як змянялася ідэалогія, эканамічны стан горада, каштоўнасці і густы, — распавёў «Нашай Ніве» Раднянкоў. —

Антон Раднянкоў

Антон Раднянкоў

Першыя станцыі, «Плошча Перамогі» ці «Кастрычніцкая», напоўненыя ўрачыстай атмасферай, прысвечаны дасягненням і подзвігам савецкага народа. Станцыі, якія адкрываліся адразу пасля распаду СССР, наадварот, выглядаюць сціпла, бюджэтна. «Малінаўка», «Грушаўка», якія прыпалі на росквіт беларускай эканомікі, спрабуюць трансляваць заможнасць сучаснага Мінска.

Мінскае метро даволі маладое і будавалася, калі мода на пампезнасць, «палацавасць» савецкага метро ўжо прайшла. Тым не менш для замежнікаў гэта будзе цікава і незвычайна. Для сучасных беларускіх уладаў метро працягвае заставацца палітычнай рэччу, якога імкнуліся будаваць заўсёды, каб паказаць сілу айчыннай эканомікі.

Тая ж гісторыя і з трэцяй лініяй — адкрыццё запланавана на першую палову 2020 і можна чакаць візіт Лукашэнкі, будзе добры піар перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі.

Таму прыгожыя фота ў інстаграме — гэты выдатная нагода спыніцца, звярнуць увагу на дэталі, падумаць пра сімвалізм».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?